Перайсці да зместу

Каліхорэ (спадарожнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каліхорэ
спадарожнік Юпітэра
Першаадкрывальнік Скот Шэпард
Дата адкрыцця 6 лютага 2003
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось 23 111 844 км
Эксцэнтрысітэт 0,2041
Перыяд абарачэння 717,806 суткі
Фізічныя характарыстыкі
Маса 15 petagram[1]
Шчыльнасць 2,6 gram per cubic centimetre
Атмасфера няма

Каліхорэ (ад стар.-грэч.: Καλλιχόρη) — адзін з натуральных спадарожнікаў Юпітэра, вядомы таксама як Юпітэр XLIV.

Каліхорэ быў знойдзены 6 лютага 2003 г групай астраномаў з Гавайскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Скота Шэпарда. 30 сакавіка 2005 г Міжнародны астранамічны саюз прысвоіў спадарожніку афіцыйную назву Каліхорэ.

Каліхорэ здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 24.043.000 км за 764,7 дня. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,264. Нахіл рэтраграднай арбіты 165,5 °. Належыць да групы Кармэ.

Фізічныя характарыстыкі

[правіць | правіць зыходнік]

Дыяметр Каліхорэ складае ў сярэднім каля 2 км. Шчыльнасць вельмі груба ацэньваецца 2,6 г/см³, бо спадарожнік складаецца, верагодна, з пераважна сілікатных парод. Вельмі цёмная паверхня мае альбеда 0,04. Зорная велічыня +23,7 m.

  1. https://ssd.jpl.nasa.gov/?sat_phys_par Праверана 5 верасня 2020.