Belarusian Quotes
Quotes tagged as "belarusian"
Showing 1-7 of 7
“Сказаць праўду, Лабановічу трохі страшна. Страшна гэтага новага павароту ў жыцці, бо ён немінуча павінен пайсці па дарозе, дзе так многа небяспекі, дзе на кожным кроку цябе можа чакаць ліхая прыгода. У яго ўяўленні рысуюцца арышты, астрогі, ссылка. З таго часу, як пачаў настаўнік весці сваю патайную работу, ён адчувае нейкі непакой і трывогу. Калі яму здаралася бачыць тут якога-небудзь паліцэйскага чына, мімаволі думалася, ці не па яго справе зʼяўляецца гэты прадстаўнік улады. Нервы ўвесь час былі трохі ўзняты, і ён стаў падазроным і асцярожным, асабліва калі да яго пачалі даходзіць сякія-такія чуткі аб яго паводзінах. Але патрошку ён прывык да мыслі, што можа папасціся, што яго заарыштуюць, і перастаў гэтага баяцца. Наадварот, яму часамі арышт здаваўся прынадным, не пазбаўленым своеасаблівай прыемнасці. Чаму ж і не пацярпець за праўду? Чаму не спрабаваць лёсу «крамольніка»? Чаму не зазнаць астрожнага жыцця? Астрог таксама ёсць школа, дзе жыццё пазнаецца больш глыбока і востра. Апроч усяго гэтага, тут ёсць і пэўная рызыка, ёсць асалода змагання. Ты ведаеш, што за кожным тваім крокам сочаць, што, калі ўсё выкрыецца, цябе будуць лавіць, будуць судзіць, але ты таксама можаш не паддавацца, выкручвацца, весці сапраўднае змаганне за сваё права жыць на волі.”
― На ростанях
― На ростанях
“Ужо адзін той факт, сведкам якога быў Лабановіч яшчэ на Палессі і які глыбока запаў яму ў памяць — зʼяўленне поезда пасля доўгай забастоўкі чыгуначнікаў,— пахіснуў яго веру ў перамогу рэвалюцыі. Цяпер жа не падлягала сумненню, што ў барацьбе з народам брала верх самаўладства. Варта было абегла зірнуць на хроніку, што змяшчалася на старонках тагачасных часопісаў, на царскія загады, на розныя цыркуляры, каб пераканацца ў гэтым. Усё, што хоць у нязначнай меры ішло ад свабоды і прагрэсу, бязлітасна нішчылася пятамі царскіх сатрапаў. А побач з гэтым вынікалі чарнасоценныя манархічныя саюзы. На паверхню ўсплывалі такія імёны, як Дубровін, Булацаль, Грынгмут, Пурышкевіч і іншыя людскія пацяробкі. Ім была дана поўная свабода ў іх чалавеканенавісніцкай дзейнасці і агітацыі за цара, за прастол і «ісконныя ўстоі» царскага самаўладства.”
― На ростанях
― На ростанях
“Добра быць аднаму ў дарозе, асабліва тады, калі надворʼе спрыяе табе, а на сэрцы спакойна, і нішто не абцяжарвае твае душы, нішто не замінае думаць аб чым хочаш, або даваць поўную волю самым дзівосным і далёкім ад сапраўднага марам. Ідзеш сабе і радуешся, што жывеш на свеце, радуешся, што ў цябе ёсць вочы, каб аглядаць прасторы і малюнкі зямлі, і вушы, каб слухаць разнастайныя гукі, несціханую музыку жыцця. Радуешся небу і сонцу, кучаравым хмарам, лагоднаму ветру і людзям, што сустракаюцца на шляху.”
― На ростанях
― На ростанях
“Нам трэба праверыць: што мы і хто мы? Ці мы — балотная вада, якой няма ходу, ці мы — крынічны струмень, жывы, свежы, той струмень, што пакідае ўбаку гнілую балотную ваду і ўсё імкнецца наперад і наперад па чысценькім жоўтым пясочку?”
― На ростанях
― На ростанях
“Верыць народ, што прыйдуць лепшыя дні. Вось і трэба жыць гэтай верай, не зважаючы на тое, што «покі сонца ўзыдзе, раса вочы выесць».”
―
―
“Вялікую радасць перажыў Лабано��іч, калі яму прыслалі першы нумар першай беларускай газеты. Ён чытаў і перачытваў кожны артыкул, кожны верш і карэспандэнцыю. Усё гэта было так нова, так нязвыкла. Найбольш сардэчны водгук на зʼяўленне беларускай газеты пачуў ён ад сялян свайго сяла Мікуцічы, куды знарок хадзіў пачытаць людзям напісанае іх простым, родным мужыцкім словам. І сам Лабановіч стаў гарачым і адданым прыхільнікам і прапагандыстам свайго роднага слова, на якім друкавалася газета. Але кожны нумар газеты падпадаў пад рэпрэсіі царскіх чыноўнікаў і цэнзуры. Газету затрымлівалі, штрафавалі, канфіскавалі і, нарэшце, зусім забаранілі, а рэдактара засудзілі на год заключэння ў крэпасць. Замест забароненай пачала выходзіць газета болей памяркоўная, з ліберальна-буржуазным ухілам. Аднак і гэту рахманую газету царскія чыноўнікі заціскалі рознымі прыдзіркамі, прыгняталі штрафамі і белымі плямамі.”
― На ростанях
― На ростанях
All Quotes
|
My Quotes
|
Add A Quote
Browse By Tag
- Love Quotes 97.5k
- Life Quotes 76k
- Inspirational Quotes 73k
- Humor Quotes 44k
- Philosophy Quotes 29.5k
- Inspirational Quotes Quotes 27k
- God Quotes 26k
- Truth Quotes 23.5k
- Wisdom Quotes 23.5k
- Romance Quotes 23k
- Poetry Quotes 22k
- Death Quotes 20k
- Happiness Quotes 18.5k
- Life Lessons Quotes 18.5k
- Hope Quotes 18k
- Faith Quotes 18k
- Quotes Quotes 16.5k
- Inspiration Quotes 16.5k
- Spirituality Quotes 15k
- Religion Quotes 15k
- Motivational Quotes 15k
- Writing Quotes 15k
- Relationships Quotes 14.5k
- Life Quotes Quotes 14k
- Love Quotes Quotes 14k
- Success Quotes 13.5k
- Time Quotes 12.5k
- Motivation Quotes 12k
- Science Quotes 11.5k
- Motivational Quotes Quotes 11.5k