Перайсці да зместу

Wii U

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Афіцыйная эмблема Nintendo Wii U
Nintendo Wii U
Распрацоўшчык Nintendo
Вытворца Nintendo
Тып Гульнявая прыстаўка
Пакаленне Восьмае
Дата выхаду Сцяг ЗША 18 лістапада 2012
Сцяг Мексікі 29 лістапада 2012
Сцяг ЕС 30 лістапада 2012
Сцяг Японіі 8 снежня 2012
Сцяг Бразіліі 26 лістапада 2013
Падтрымка прыпынена 31 студзеня 2017
Пра��адзена штук 13 560 000[1]
Носьбіт Nintendo optical disc
Аперацыйная сістэма Wii U system software[d]
ЦП Espresso[d]
Аператыўная памяць 2 GB
ГП Latte[d]
Сродкі кіравання Wii U GamePad[d], Wii Remote[d], Wii U Pro Controller[d], Wii Classic Controller[d], Nintendo GameCube controller[d], камп’ютарная клавіятура, камп’ютарная мыш і Bluetooth
Анлайн-сэрвіс Club Nintendo
Бэстсэлер Mario Kart 8 (8,26 млн. экз.)
Папярэднік Wii
Паслядоўнік Nintendo Switch
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Wii U — гульнявая кансоль кампаніі Nintendo, якая стала непасрэдным паслядоўнікам прыстаўкі Wii[2]. Была прадстаўлена ў 2011 годзе на выставе Electronic Entertainment Expo.

Кансоль была задумана ў 2008 годзе. 25 красавіка 2011 года Nintendo выпусціла афіцыйную заяву, у якой абвясціла сістэму, якая будзе выпушчана ў 2012 годзе і што некалькі адзінак кансолі будуць прысутнічаць на выставе E3 2011. Кансоль паступіла ў продаж 18 лістапада 2012 года ў ЗША, 30 лістапада 2012 года ў Еўропе, 8 снежня 2012 года ў Японіі. Вытворчасць Wii U афіцыйна скончылася ў студзені 2017 года[3].

Гульнявы кантролер

[правіць | правіць зыходнік]

Кантролер уключае ў сябе 6,2-цалевы сэнсарны экран з вельмі вялікай адчувальнасцю, але не падтрымлівае мультытач. Пры гэтым кантролер захаваў традыцыйныя элементы кіравання: кнопкі і аналагавыя сцікі. У кантролер убудаваны акселерометр і гіраскоп, прысутнічае вібраатдача, відэакамера, мікрафон, дынамікі і стылус.

Тэхнічныя характарыстыкі

[правіць | правіць зыходнік]
  • працэсар: IBM Power 750 «Espresso» (1,24 ГГц)
  • памяць: аператыўная — 2 ГБ (флэш-памяць 8 ГБ)
  • відэасістэма: чып AMD RV770 (550 МГц)
  • энергаспажыванне: 75 Вт
  • дыскі: Wii U Optical Disc (25 ГБ)
  • іншае: Bluetooth 4.0
  • габарыты: вышыня 4,6 см, шырыня 26,7 см, даўжыня 17,3 см; маса — 1,5 кг
  • інтэрнэт браўзер: NetFront Browser NX v2.1

Хітовыя гульні

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. https://www.nintendo.co.jp/ir/en/finance/hard_soft/index.html Праверана 10 мая 2022.
  2. Wii U(недаступная спасылка). Nintendo. Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2012. Праверана 3 красавіка 2017. (англ.)
  3. Wii U. GameStop. Праверана 4 красавіка 2017. (англ.)