Warcraft II: Tides of Darkness
Warcraft II: Tides of Darkness | |
---|---|
Распрацоўшчык | Blizzard Entertainment |
Выдаўцы | Blizzard Entertainment, Ubisoft і Electronic Arts |
Частка серыі | Warcraft[d] |
Даты выпуску | 9 снежня 1995 і 1996 |
Апошняя версія |
|
Жанры | стратэгія ў рэальным часе і fantasy video game[d] |
Стваральнікі | |
Геймдызайнер | Ron Millar[d] |
Тэхнічныя даныя | |
Платформы | Windows[1], DOS, Sega Saturn, PlayStation і Classic Mac OS[d] |
Рэжымы гульні | шматкарыстальніцкая гульня і аднакарыстальніцкая гульня |
Носьбіт | CD-ROM[d] |
Кіраванне | камп’ютарная клавіятура, камп’ютарная мыш і геймпад |
Афіцыйны сайт |
«Warcraft II: Tides of Darkness» (англ.: warcraft — ваеннае рамяство; tides of darkness — прылівы цемры) — працяг камп’ютарнай гульні ў жанры стратэгіі ў рэальным часе «Warcraft: Orcs & Humans», распрацаваны кампаніяй «Blizzard Entertainment». Версіі для «MS-DOS» і «Mac OS» былі выпушчаныя ў снежні 1995 года ў Паўночнай Амерыцы кампаніяй «Blizzard» і ў 1996 годзе ў Еўропе кампаніяй «Ubisoft». У 1996 годзе кампанія «Blizzard» выпусціла для «DOS» і «Mac OS» дадатак «Warcraft II: Beyond the Dark Portal», распрацаваны кампаніяй «Cyberlore Studios», і зборнік «Warcraft II: The Dark Saga» для гульнявых прыставак «PlayStation» і «Sega Saturn». Версія «Battle.net Edition», выпушчаная ў 1999 годзе, дадала магчымасць гульні праз інтэрнэт з дапамогай службы «Battle.net», у ёй DOS-версія была заменена на версію для «Microsoft Windows».
Сюжэт гульні разгортваецца ў фэнтэзійным сусвеце «Warcraft», дзе ідзе вайна паміж двума бакамі — Альянсам людзей і Ардою оркаў. Падзеі ў гульні адбываюцца ў рэальным часе, а гулец кіруе эканомікай і вядзе баявыя дзеянні. Гульня ўключае ў сябе збор рэсурсаў, пабудову будынкаў, вытворчасць падраздзяленняў і тэхналагічнае ўдасканаленне. Ад гульца патрабуецца перамагчы суперніка ў баі на зямлі, у паветры і на моры. У другой частцы уведзены «шэры» туман вайны — карта мясцовасці становіцца вядомай гульцу пасля яе выведкі, а варожыя юніты бачныя толькі тады, калі яны застаюцца ў поле зроку дружалюбнага юніта. Гульня захавала сіметрычны геймдызайн прыквела, гульнявы працэс стаў больш разнастайным і прапрацаваным, былі пашыраны магчымасці шматкарыстальніцкага рэжыму, прадастаўлены рэдактар карт, палепшаны гульнявы штучны інтэлект.
Гульня была добра прынята крытыкамі і мела камерцыйны поспех: да канца 1999 года было прададзена больш за два мільёны асобнікаў. Пасля поспеху «Warcraft II: Tides of Darkness» ў 1998 годзе «Blizzard Entertainment» выпусціла стратэгію «StarCraft» на аснове гульнявога працэсу «Warcraft II», дзеянне было перанесена ў космас. У 2002 годзе сюжэт і сетынг «Warcraft II» атрымалі свой працяг і развіццё ў гульні «Warcraft III: Reign of Chaos», дзе былі выкарыстаныя частка персанажаў і сюжэт з нерэалізаванага праекта квэста «Warcraft Adventures: Lord of the Clans».
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ redump.org
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Старонка з «Warcraft II: Tides of Darkness» на сайце «Blizzard»
- «Blizzard Entertainment»: Класічныя гульні Архівавана 26 жніўня 2018. — «Warcraft II» на сайце «Blizzard Entertainment»
- Warcraft II FAQ (англ.) — часта задаваныя пытанні па «Warcraft II: Battle.net Edition»
- «Warcraft II» (англ.) на серверы Battle.net