Strophanthus hispidus
Strophanthus hispidus | |||||||||||||||||||||
Батанічная ілюстрацыя з кнігі «Köhler’s Medizinal-Pflanzen», 1887 | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Strophanthus hispidus DC. | |||||||||||||||||||||
|
Strophanthus hispidus — від трапічных раслін; від роду Strophanthus сямейства кутровыя (Apocynaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Strophanthus hispidus — буйная дрэвападобная ліяна, радзей куст або дрэва, з доўгімі злёгку павойнымі разгалістымі парасткамі.
Лісце крыжавана-супраціўнае, радзей у мутоўках па 3-4 штукі, эліптычнае, з завостранай верхавінай, апушанае.
Кветкі правільныя. Чашачка глыбокапяціраздзельная. Вяночак варонкападобны з пяцілопасцевым адгіна��. Пялёсткі з доўгімі, павіслымі, стужкападобнымі, перакручанымі, адцягненымі канцамі, даўжынёй 20-25 см і шырынёй 1 мм. У зеве кветкі маецца 5 маленькіх двухзубковых чырвоных вырасты. Афарбоўка вяночка звонку белая, унутры жоўтая, часта з плямамі.
Плод складаецца з двух моцна завостраных да верхавіны струкападобных, цёмна-карычневых або карычнева-фіялетавых падоўжна-бароздавых лістовак, дыяметрам 3-5 см і даўжынёй 35-40 см, гарызантальна разбежных пры паспяванні. Насенне шматлікае, ланцэтападобнае, плоскае, даўжынёй 10-17 мм, цёмна-бурае, злёгку апушанае, нясе на верхавіне восць даўжынёй 5-6 см, якая ў верхняй частцы мае султанчык з пёрыстаразмешчаных серабрыста-белых валасінак.
Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання
[правіць | правіць зыходнік]Расце ў Заходняй Афрыцы ад Сенегала да Анголы ў густых трапічных лясах.
Хімічны склад
[правіць | правіць зыходнік]У насенні расліны ўтрымліваюцца сардэчныя гліказіды, галоўныя з якіх К-страфантазід, цымарын — да 1,47 %, субаін (G-страфанцін). Акрамя гэтага, насенне ўтрымлівае халін, трыганелін, сапаніны, тлусты алей да 30,5 %. Кара каранёў змяшчае сардэчныя гліказіды, халін і трыганелін[3].
Таксанамія
[правіць | правіць зыходнік]Сінонімы
[правіць | правіць зыходнік]Паводле The Plant List на 2010 год, у сінаніміку віду ўваходзяць[4]:
- Strophanthus bariba Boye & Bereni
- Strophanthus hirtus Poir.
- Strophanthus niger Blondel, nom. inval.
- Strophanthus tchabe Boye & Bereni
- Strophanthus thierryanus K.Schum. & Gilg
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Турова А. Д., Сапожникова Э. Н. Лекарственные растения СССР и их применение. — 4-е изд. — М.: Медицина, 1984. — С. 76.
- ↑ Strophanthus hispidus DC. is an accepted name (англ.). The Plant List (2010). Version 1. Published on the Internet; http://www.theplantlist.org/. Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden (7 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2013. Праверана 13 жніўня 2013.