mkswap
Выгляд
mkswap (ад англ.: Make Swap) — сістэмная ўтыліта UNIX-падобных аперацыйных сістэм, прызначаная для стварэння раздзела альбо файла віртуальнай памяці.
Утыліта падтрымлівае наступныя параметры:
mkswap [-c] [-vN] [-f] [-p PSZ] [-L label] device [size]
Дзе:
- -c — праверка раздзела, на bad-блокі (збойныя сектары дыску).
- -v0 — стварэння swap-раздзела старога ўзору.
- -v1 — стварэння swap-раздзела новага ўзору.
- -f — force. прымусіць mkswap працаваць нават у выпадку памылковых параметраў утыліты, памылковага памеру раздзелу і г. д.
- -p PSZ — указвае памер старонкі віртуальнай памяці.
- -L label — указвае метку раздзела, для магчымасці далучэння праз метку (а не праз прыладу). Працуе толькі с абласцямі віртуальнай памяці новага ўзору. (-v1).
- device — прылада, на якой ствараецца вобласць віртуальнай памяці (напрыклад /dev/hda7 альбо /dev/sdb1).
- size — памер раздзелу. Небяспечны параметр, варта ўжываць з асцярожнасцю (у спалучэнні з -f можна стварыць вобласць буйней за раздзел, на якім ствараецца вобласць). Прызначаны для сумяшчальнасці.
Альтэрнатыўныя каманды
[правіць | правіць зыходнік]У файлавай сістэме ZFS віртуальная памяць выдаткоўваецца інакш. Напрыклад, у OpenSolaris:
pfexec zfs create -V 2G rpool/swap1 # Стварэнне тома з імем swap1 памерам 2 Гб
pfexec swap -a /dev/zvol/dsk/rpool/swap1 # Актывацыя swap1