Перайсці да зместу

Meshuggah

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Meshuggah
Выява лагатыпа
«Meshuggah» на «Rock am Ring» (2018).
«Meshuggah» на «Rock am Ring» (2018).
Асноўная інфармацыя
Жанры прагрэсіўны метал, экстрэмальны метал[d], авангардны метал[d] і джэнт[d]
Краіны
Адкуль Умеа
Лэйблы Nuclear Blast[d]
Склад
meshuggah.net (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Meshúggah — шведскі метал-гурт, які грае ў стылі мат-метал і з’яўляецца заснавальнікам гэтага жанру. Утворана ў 1987 годзе ў горадзе Умеа. Назва гурта паходзіць ад слова משוגע («вар’ят», старажытнаяўрэйскага паходжання).

Гурт прыцягнуў да сябе ўвагу пасля выхаду другога студыйнага альбома Destroy Erase Improve, які спалучае ў сабе грув-метал і прагрэсіўны метал. З альбома 2002 года выдання, Nothing, музыканты пачалі выкарыстоўваць сяміструнныя і васьміструнныя гітары. Meshuggah стала вядомай дзякуючы свайму наватарскаму музычнаму стылю, для якога была характэрна заблытаная структура песень і полірытмія. Meshuggah увайш��а ў дзясятку лепшых метал гуртоў па версіі Rolling Stone і ў спіс найбольш уплывовых гуртоў па версіі Alternative Press. Хоць Meshuggah не дасягнулі істотнага камерцыйнага поспеху, яны з’яўляюцца значнай з’явай у экстрэмальнай музыцы. Аднак, з пачатку 2000-х гурт пачаў карыстацца шырэйшай папулярнасцю, аказаўшы ўплыў на djent-рух.

З моманту фарміравання, Meshuggah выпусціла восем студыйных альбомаў, шэсць EP і дзевяць музычных кліпаў. Гурт выступаў на розных міжнародных музычных фэстах, у тым ліку Ozzfest і Download, і г. зв. obZen world tour, які падоўжыўся з 2008 па 2010 год. Апошні альбом Meshuggah, The Violent Sleep of Reason, быў выдадзены 7 кастрычніка 2016 года. Nothing і наступныя альбомы стабільна траплялі ў Billboard 200. Найбольш паспяховым альбомам Meshuggah з’яўляецца Koloss, які дэбютаваў пад 17-м нумарам у ЗША, у першы тыдзень прадалі 18,342 копій. У 2006 і 2009 гадах гурт намінаваўся на Swedish Grammy Award.