З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Hipparchia hermione — від дзённых матылькоў з роду Hipparchia у складзе падсямейства Аксамітніцы.
Герміёна (грэчаская міфалогія) — дачка цара Спарты Менелая і Алены.
Альцыёна (грэчаская міфалогія) — дачка Эола, жонка фесалійскага цара Кеіка. Алцыёна кінулася ў мора і была пераўтвораная багамі ў зімародка.
Даўжыня пярэдняга крыла 27—34 мм. Верхні бок крылаў шаравата-карычневы, са светла-жоўтай перавяззю, які ў самцоў з пясочным напыленнем. На задніх крылах унутраны край перавязі даволі моцна выгнуты. Ніжні бок пярэдніх крылаў аналагічны афарбоўцы верхняга боку.
Паўднёвая Нарвегія, Паўднёва-Заходняя, Цэнтральная і Усходняя Еўропа на ўсход да Цэнтральнай Украіны, Беларусі, Смаленскай і Бранскай абласцей Расіі. Лакальны па ўсёй Польшчы і Беларусі. У Прыбалтыцы і Літве.
Насяляе ўзлескі і паляны сухіх сасновых і змешаных лясоў, прасекі і вырубкі ў хваёвых лясах, рэдкалессе. Аддае перавагу сонечным месцам з пясчанай глебай. Лакальны, але звычайны, у некаторыя гады масавы від.
Развіваецца ў адным пакаленні на працягу года. Час лёту матылькоў доўжыцца з канца чэрвеня да сярэдзіны жніўня. Матылі часта харчуюцца на кветках Knautia arvensis і чабора (Thymus). Кармавыя расліны вусеняў: Brachypodium pinnatum, Brachypodium sylvaticum, Festuca ovina, Festuca rubra.
Уключаны ў Чырвоную кнігу Латвіі (3 катэгорыя).
Зноскі
- Львовский А. Л., Моргун Д. В. Булавоусые чешуекрылые Восточной Европы (Определители по флоре и фауне России) — М.: КМК, 2007. (руск.)