CGI (графіка)
CGI (англ.: computer-generated imagery, літар. «вобразы, згенераваныя камп’ютарам») — метад выкарыстання камп’ютарнай графікі ў выяўленчым мастацтве, друку, кінематаграфічных спецэфектах, на тэлебачанні, у сімулятарах і інш. Такое медыя можа быць дынамічным і статычным, а таксама двухмерным (2D), хаця часцей гэты тэрмін ужываецца для трохмернай камп’ютарнай графікі (3D), якую выкарыстоўваюць для стварэння персанажаў, сцэн і спецэфектаў у фільмах і тэлебачанні, што называецца «CGI-анімацыяй».
У камп’ютарных гульнях звычайна выкарыстоўваецца камп’ютарная графіка, якая апрацоўваецца ў рэальным часе, але перыядычна дадаюцца і ўнутрагульнявыя кінематаграфічныя ўстаўкі, зробленыя з дапамогай на CGI.
Камп’ютарная графіка дазваляе ствараць эфекты, якія немагчыма атрымаць пры дапамозе традыцыйнага грыму і аніматроніцы. Камп’ютарная анімацыя можа замяніць працу каскадзёраў і статыстаў, а таксама дэкарацыі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню ў поўнаметражным фільме камп’ютарная графіка выкарыстоўвалася ў «Свеце Дзікага Захаду», які выйшаў на экраны ў 1973 годзе[1]. У другой палове 1970-х з’явіліся фільмы, якія выкарыстоўваюць элементы трохмернай камп’ютарнай графікі, у тым ліку «Свет будучыні», «Зорныя войны»[2] і «Чужы»[3]. У 1980-я гады, да выхаду на экраны другога «Тэрмінатара», Галівуд астыў да камп’ютарных эфектаў, у прыватнасці, з-за больш чым сціплых касавых збораў «Трона» (1982)[4], цалкам пабудаванага на выкарыстанні найнавейшых дасягненняў камп’ютарнай графікі[5].
У «Парку юрскага перыяду» (1993) упершыню пры дапамозе CGI удалося замяніць каскадзёраў; у тым жа фільме ўпершыню ўдалося бесперапынна злучыць CGI (скура і мышцы дыназаўраў былі створаныя пры дапамозе камп’ютарнай графікі) з традыцыйнай здымкай і аніматронікай[6]. У 1995 годзе выйшаў першы поўнаметражны мультфільм, які быў цалкам зроблены з выкарыстаннем камп’ютарнай графіцы — «Гісторыя цацак». У фільме «Апошняя фантазія: Духі ўнутры нас» (2001 год) упершыню фігуравалі рэалістычныя CGI-выявы людзей[7].
Студыі CGI
[правіць | правіць зыходнік]Адной з першых студый камп’ютарнай графікі стала амерыканская кампанія «Industrial Light & Magic», заснаваная Джорджам Лукасам у 1975 годзе. У ILM перавярнулі паняцці аб візуальных эфектах у фільмах.
Зноскі
- ↑ Greatest Visual and Special Effects (F/X) — Milestones in Film (англ.). Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2012. Праверана 8 мая 2010.
- ↑ радар на сцэне выхадзе Зоркі Смерці на пазіцыю для атакі
- ↑ лакатар на сцэне пасадкі
- ↑ Разам з музычнай стужкай «Ад усяго сэрца», электронныя «прымочкі» для якой зусім спустошылі кінастудыю.
- ↑ J. Hoberman.
- ↑ Kerlow, p. 55.
- ↑ La Ferla, Ruth.. Perfect Model: Gorgeous, No Complaints, Made of Pixels (англ.). New York Times (6 мая 2001). Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2012. Праверана 8 мая 2010.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Борис Машковцев Творческо-производственные и экономические аспекты научно-технического прогресса в кинематографии Архівавана 16 кастрычніка 2012. (руск.) // Техника и технологии кино : журнал. — 2006. — № 2.
- Kerlow, I. V. The Art of 3D Computer Animation and Effects. — 2004. — 451 p. — ISBN 0471430366.