2000
Выгляд
Тысячагоддзе: | 2 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
2000 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 28 лютага: Адбылося вывяржэнне вулкана Гекла.
- 15 сакавіка: «Марш свабоды» ў Мінску.
- 30 сакавіка: Адкрыты шосты ўчастак Сырэцка-Пячэрскай лініі Кіеўскага метрапалітэна.
- 19 красавіка: У час пасадкі на філіпінскі востраў Самал упаў Боінг 737, загінула 131 чал.
- 1 мая: Чэмпіянат свету па снукеры 2000 завяршыўся перамогай валійца Марка Уільямса.
- 7 мая: Уладзімір Пуцін заступіў на пасаду Прэзідэнта Расіі.
- 19 мая:
- Путч на Фіджы, прэзідэнт краіны Рату Сір Камісезэ Мара аб’яўляе надзвычайнае становішча.
- Асуджаны да пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду былы прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Чыгір.
- 5 чэрвеня: Распачалася Шасцідзённая вайна паміж войскамі Уганды і Руанды ў кангалезскім горадзе Кісангані.
- 22 чэрвеня: Індзейцам штата Арэгон дазволена раз у год ладзіць традыцыйную цырымонію вакол метэарыта Віламет, што захоўваецца ў Амерыканскім музеі Натуральнай гісторыі ў Нью-Ёрку.
- 2 ліпеня: Чэмпіянат Еўропы па футболе 2000 завяршыўся перамогай зборнай Францыі.
- 7 ліпеня: У Мінску прапаў без вестак тэлеаператар Дзмітрый Завадскі.
- 12 жніўня: У Баранцавым моры загінула расійская атамная падводная лодка «Курск».
- 27 жніўня: Пажар на Астанкінскай тэлевежы ў Маскве.
- 9 верасня: Завяршыўся 57-ы Венецыянскі кінафестываль, Залатога льва атрымаў фільм «Круг » рэжысёра Джафара Панахі .
- 15 верасня: Летнія Алімпійскія гульні 2000 адкрыліся ў Сіднеі.
- 6 кастрычніка: Слабадан Мілошавіч прызнаў паражэнне на прэзідэнцкіх выбарах у Югаславіі.
- 7 кастрычніка: Воіслаў Каштуніца прыняў прысягу перад членамі Народнай Скупшчыны як Прэзідэнт Югаславіі.
- 2 лістапада: Транспартны пілатаваны карабель «Саюз ТМ-31» даставіў на борт МКС экіпаж першай асноўнай экспедыцыі.
- 5—6 снежня: Адбыўся першы выпуск камп’ютарнай гульні «American McGee’s Alice».
- 9 снежня: Кардынал Казімір Свёнтак у Гомелі асвяціў касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі.
- 12 снежня: Эфіопа-эрытрэйская вайна завяршылася Алжырскім мірным пагадненнем.
- 15 снежня: Спынены 3-ці рэактар Чарнобыльскай АЭС.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 23 красавіка: Хлоя Кім, амерыканская сноўбардыстка, двухразовая алімпійская чэмпіёнка.
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 12 студзеня: Яўген Глебаў, беларускі кампазітар (нар. 10.9.1929).
- 5 сакавіка: Мікола Ермаловіч, беларускі гісторык і пісьменнік (нар. 29.4.1921).
- 21 мая: Джон Гілгуд, англійскі акцёр (нар. 14.4.1904).
- 21 мая: Барбара Картленд, англійская пісьменніца, аўтар шматлікіх любоўных раманаў (нар. 9.7.1901).
- 14 верасня: Ежы Гедройц, польскі публіцыст, выдавец і рэдактар польскага часопіса "Kultura" у Парыжы (нар. 27.7.1906).
- 20 верасня: Герман Цітоў, савецкі касманаўт (нар. 11.7.1935).
- 4 кастрычніка: Майкл Сміт, канадскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (нар. 26.4.1932).