.exit
Выгляд
.exit — псеўда-дамен верхняга ўзроўню, які выкарыстоўваецца для ўказанні «на лёце» упадабанага выхаднога вузла ў сетцы Tor, без неабходнасці рэдагавання файла канфігурацыі Tor (torrc).
Сінтаксіс гэтага дамена — імя дамена + выхадны вузел + .exit, так, калі карыстальнік хоча атрымаць доступ да http://www.torproject.org/ праз вузел tor26 яму неабходна ўвесці URL http://www.torproject.org.tor26.exit(недаступная спасылка).
Дадзены дамен выкарыстоўваецца для таго, каб атрымаць доступ да сайта, які даступны толькі жыхарам пэўных рэгіёнаў і / або для таго, каб праверыць працаздольнасць вузла.