Сомерсет (востраў)
Выгляд
Сомерсет | |
---|---|
Характарыстыкі | |
Плошча | 24 786 км² |
Найвышэйшы пункт | 762 м |
Насельніцтва | 0 чал. |
Размяшчэнне | |
73°15′ пн. ш. 93°30′ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Паўночны Ледавіты акіян |
Краіна | |
Тэрыторыя | Нунавут |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Со́мерсет[1] — гарысты востраў у канадскім Арктычным архіпелагу, размешчаны на поўдзень ад праліва Бароў. Тэрыторыя Канады.
Плошча вострава складае 24 786 км², з’яўляецца дзявятым па велічыні востравам у архіпелагу, дванаццатым — у Канадзе і 46-м — у свеце. Вышыні да 762 м[1].
Адкрыў востраў англійскі мараплавец Уільям Пары ў 1819 годзе і назваў яго ў гонар свайго роднага графства ў Англіі Сомерсет (Somerset). Джэймс Кларк Рос абследаваў востраў у 1848 годзе падчас сваёй экспедыцыі па пошуку Джона Франкліна. З 1937 па 1948 год на востраве існавала факторыя Форт-Рос Кампаніі Гудзонава заліва. У цяперашні час востраў незаселены.
Зноскі
- ↑ а б БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Со́мерсет // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 82. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- S.C. Zoltai Somerset Island // The Canadian Encyclopedia Архівавана 6 сакавіка 2016. (англ.) (фр.)