Палац губернатараў (Львоў)
Славутасць | |
Палац губернатараў | |
---|---|
49°50′27″ пн. ш. 24°02′13″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Палац губернатараў — помнік гісторыі і архітэктуры ў Львове (Украіна). Будынак адносіцца да тыпу палацавай архітэктуры позняга класіцызму. Знаходзіцца за паўночнай мяжой сярэднявечнага горада, прылягае да будынка Галіцкага намесніцтва. Адрас: вул. Віннічэнка, 16.
Будынак быў перабудаваны пад палац па праекце архітэктара Гельмана ў 1821 годзе, у канцы XIX стагоддзя быў рэканструяваны.
Будынак Г-падобны ў плане, падоўжаны ўздоўж вуліцы, цагляны, трохпавярховы з бакавымі рознай шырыні рызалітамі, завершанымі трохвугольнымі франтонамі. Рызаліты на вышыню двух верхніх паверхаў аформлены пілястрамі іанічнага ордара. Па цэнтры над уваходам размешчаны балкон на металічных фігурных кранштэйнах. Вокны другога і трэцяга паверхаў апраўлены прафіляванымі ліштвамі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памятники градостроительства и архитектуры Украинской ССР. — К.: Будивэльнык, 1983-1986. — Т. 3. — С. 39.