Маці-Зямля (апавяданне)
Маці-Зямля | |
---|---|
Жанр | навуковая фантастыка |
Аўтар | Айзек Азімаў |
Мова арыгінала | амерыканскі варыянт англійскай мовы |
Дата першай публікацыі | 1949 |
Апублікаваны ў | The Early Asimov[d] |
Цыкл | Серыя пра робатаў |
Наступны | The Caves of Steel[d] |
«Маці Зямля» (англ.: Mother Earth) — навукова-фантастычнае апавяданне Айзека Азімава, упершыню апублікаванае ў маі 1949 часопісам Astounding Science Fiction. Увайшло ў зборнік «Ранні Азімаў» 1972 года.
Падзеі ў гэтым творы папярэднічаюць падзеям рамана «Стальныя пячоры». Апавяданне «Маці-Зямля» — гэта перадгісторыя цыкла пра Р. Дэніэла Оліва
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Нарастаюць супярэчнасці паміж Зямлёй і светамі касманітаў — 50-ю планетамі каланізаванымі людзьмі. Зямля пакутуе ад перанаселенасці і недахопу харчу, з-за няздольнасці ўвесці кантроль за нараджальнасцю і дазволіць выкарыстанне пазітронных робатаў на вытворчасці. Светы касманітаў, якія ўзначальваюцца Аўрорай, з’яўляецца высокатэхналагічна развітымі з нешматлікім насельніцтвам, праводзяць жорсткую расавую палітыку, каб абмежаваць міграцыю з Зямлі. Касманіты фактычна закрылі зямлянам доступ да высокіх тэхналогій для каланізацыі іншых планет, паколькі лічаць, што ўсе лепшыя рысы людзей зараз уласцівыя толькі ім. Хоць зямляне і не жадаюць прыкладваць высілкаў для каланізацыі, спадзяючыся на прывідную магчымасць міграцыі ў высокаразвітыя светы касманітаў.
Перспектыва развіцця Зямлі выглядае блага, але не для зямнога гісторыка Эдварда Філда, які разам з чыноўнікам Луісам Марана, распрацоўваюць «Праект Pacific». Да палітыкаў «Знешніх светаў» даходзяць чуткі пра гэты праект, і яны расцэньваюць гэта як распрацоўку тайнай зброі для вайны з касманітамі. Улады ў светах касманітаў становіцца аўтарытарнымі, а любая апазіцыя, якая спачувае Зямлі, пераследуецца.
Затым Зямля гасіць ўзніклыя спрэчкі паміж знешнімі светамі сваёй абуральнай палітычнай заявай, пасля чаго пачынаецца яе эканамічная блакада. Пасля арышту першых касманіцкіх кантрабандыстаў, пачынаюцца баявыя дзеянні і Зямля паспешна капітулюе. Па ўмовах капітуляцыі, зямлянам забаронена пакідаць межы Сонечнай сістэмы, таксама касманіты перарываюць усякія зносіны з зямлянамі.
Нарэшце, журналісту, які прапагандаваў палітыку дружбы з касманітамі, прапануюць пасаду прэзідэнта Зямлі і раскрываюць дэталі «Праекта Pacific». Адзінай перспектывай для людзей каланізаваць увесь сусвет, быў варыянт паскорыць мірны заняпад цывілізацыі касманітаў за кошт спынення падтрымкі сельскагаспадарчымі таварамі з Зямлі, паколькі касманіты ў сілу сваёй расавай палітыкі не жадалі прыстасоўвацца да жыцця на каланізаваных планетах.
Пасля заняпаду іх цывілізацый, зямляне павінны рассяліцца па сусвеце без надзеі на падтрымку з Зямлі і стварыць Другую Галактычную імперыю, больш стабільную чым папярэдняя.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- http://www.asimovonline.com Isaac Asimov Home Page