Баі ў Ньяле (2023)
Баі ў Ньяле | ||||
---|---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Канфлікт у Судане (2023) | ||||
Дата | з 15 красавіка па 26 кастрычніка 2023 | |||
Месца | г. Ньяла , Дарфур, Судан | |||
Вынік | перамога САП | |||
Праціўнікі | ||||
|
||||
Страты | ||||
|
||||
Агульныя страты | ||||
|
||||
Баі ў Ньяле — эпізод канфлікту паміж прыхільнікамі суданскіх генералаў Абдэля аль-Бурхана і Махамеда Дагала, звязаны з барацьбой за горад Ньяла , адміністрацыйны цэнтр правінцыі Паўднёвы Дарфур .
Напярэдадні
[правіць | правіць зыходнік]Падчас Дарфурскай вайны Ньяла была прытулкам для бежанцаў. Горад пацярпеў ад нападаў як з боку ўрадавых сіл, так і баевікоў. Ньяла, нароўні з Эль-Генейна , стала адным адным з самых пацярпелых гарадоў ва ўсім Дарфуры[1].
Сутыкненні
[правіць | правіць зыходнік]Красавік
[правіць | правіць зыходнік]15 красавіка 2023 года, адначасна з Хартумам і іншымі часткамі Судана, у горадзе ўспыхнулі баявыя дзеянні. Тут адбыліся адны з самых жорсткіх сутыкненняў ва ўсёй краіне[2]. У сувязі з сітуацыяй усе рынкі і школы прыпынілі дзейнасць, а мірных жыхароў заклікалі заставацца ў сваіх дамах[3]. Урадавыя войскі сцвярджалі, што адбілі напад праціўніка на Міжнародны аэрапорт Ньяла і размешчаныя побач з ім рэгіянальныя камандныя базы суданскай арміі[4].
16 красавіка каля 18:30 САП узялі пад свой кантроль базу 16-й пяхотнай дывізіі[5] і мясцовы аэрапорт[6]. Апошні захоплены пасля 90-хвіліннай атакі, калі паўстанцам атрымалася адкінуць праціўніка да ўсходніх кварталаў[7]. У той дзень сутычкі таксама адбыліся каля гарадской бальніцы[8].
17 красавіка атрады прыхільнікаў Дагала захапілі будынак Міністэрства фінансаў Паўднёвага Дарфура[9].
18 красавіка войскі, лаяльныя Бурхану, адбілі ваенную базу[5]. Працягваліся баі вакол паветранай гавані[10], аднак у асноўным ваенныя дзеянні часткова сціхлі[9].
Станам на 19 красавіка сутыкненні амаль не фіксаваліся[11]. САП захавалі за сабой аэрадром, а УСС — армейскую базу[10]. Ноччу мясцовае насельніцтва паўстала супраць ваенных фракцый, але беспарадкі атрымалася здушыць[12].
20 красавіка выданне The Guardian паведаміла, што байцы Дагала ўсталявалі поўны кантроль над Ньялой (аднак САП знаходзіліся толькі ў раёнах Эль-Матар, Эль-Рыяд і Эль-Мале[13]). Паведамленні аб сутыкненнях, вулічных баях і авіяўдарах усё яшчэ паступалі, але паўстанцам атрымалася не дапусціць суданскую армію ў горад[14]. Супрацьстаянне працягвалася галоўным чынам на поўначы Ньялы[15].
Прыпыненню сутыкненняў спрыяла заключанае бакамі перамір’е[16][17]. Дзякуючы гэтаму, аднавіла дзейнасць гарадская бальніца[18]. Зноў пачаў працаваць і рынак, хоць цэны былі выстаўлены высокімі. Тым часам вязняў мясцовай турмы вызвалілі з-за недахопу ежы[19]. Аднак 21 красавіка, нягледзячы на дамоўленасці, быў спалены будынак Міністэрства адукацыі[20].
На працягу наступных некалькіх дзён атрадам Дагала ўдаецца захапіць амаль увесь Паўднёвы Дарфур[21].
Пазней
[правіць | правіць зыходнік]6 мая сутычкі аднавіліся, калі паўстанцы разрабавалі зброевы склад у раёне Аль-Нахба[22]. Да 7-га чысла сітуацыя стабілізавалася, паколькі суданская армія выціснула праціўніка з Ньялы[23]. 18 мая адбыўся бой ля цэнтральнага банка[24].
Спарадычныя сутыкненні аднавіліся 14 чэрвеня на галоўным рынку[25]. 25 чэрвеня пачаліся яшчэ больш цяжкія баі[26]. Пасля гэтага было спакойна да 9 жніўня[27][28]. Артылерыя абстрэльвала раёны, размешчаныя недалёка ад камандавання 16-й дывізіі[29]. Да 18 жніўня найбольш жорсткія баі разгарнуліся ў раёнах Карары, Эль-Вадзі і Тэхаса[30]. 21 жніўня ў выніку артылерыйскага ўдару загінуў камандзір 16-й дывізіі Ясір Фадлалах[31].
Новая ўспышка гвалту адбылася 22 верасня[32][33].
26 кастрычніка паўстанцы захапілі штаб 16-й дывізіі[34].
Рабаванні
[правіць | правіць зыходнік]На другі дзень па горадзе прайшла хваля рабаванняў[35][36]. Да 17 красавіка злачынствы і хаос толькі ўзмацніліся[37]. САП разрабавалі офісы УВКБ ААН, ЮНІСЕФ[38] і «Урачоў без межаў»[39]. 18-га чысла мяцежнікі захапілі і разрабавалі вялікі склад, у якім захоўвалася зброя, медыкаменты, транспартныя сродкі і іншы ваенны рыштунак[40][41].
Ахвяры
[правіць | правіць зыходнік]У першы дзень загінула 8 чалавек (з іх 3 на рынку Аль-Маджа[4]) і больш за 58 пацярпелі[2]. Цалкам колькасць ахвяр сутыкненняў ацэніваецца ў сотні загінулых[42]. Страты цывільных асоб склалі 31 загінулым і 279 параненых[20][15]. Страты варагуючых бакоў дакладна невядомы. Але, як паведамлялася, 20 красавіка загінулі 4 прыхільнікі Бурхана[43].
Акрамя гэтага, многія жыхары вымушаны былі бегчы з Ньялы[44].
25 чэрвеня забіты дваццаць адзін мірны жыхар[26]. З 22 па 26 ліпеня ў баях загінула трыццаць чалавек[45]. 9 жніўня ў выніку аднаўлення баявых дзеянняў два чалавекі былі забітыя і больш за 100 атрымалі раненні[27]. Да 14 жніўня, усяго праз пяць дзён пасля пачатку сутыкненняў, бальніца Эль-Вахда паведаміла пра трыццаць выпадкаў агнястрэльных раненняў. САП паведаміла аб 43 ахвярах сярод грамадзянскага насельніцтва[46]. 21 жніўня стала вядома пра гібель 60 цывільных, яшчэ 250 паранены[47]. 29 жніўня ў ходзе моцнага абстрэлу 39 чалавек загінулі[48].
13 верасня пры ўрадавай авіябамбардзіроўцы загінулі 45 чалавек[49].
24 кастрычніка трое байцоў Аб’яднаных сіл абароны Дарфура былі забітыя ў выніку нападу САП на іх базу ў Ньяле[50].
Зноскі
- ↑ Civilian death toll tops 400 as battle for Sudan continues (англ.). BreakingNews.ie. Праверана 4 мая 2023.
- ↑ а б Press, JACK JEFFERY Associated. Sudan's army and rival force battle, killing at least 27 (англ.) . Los Angeles Times (15 красавіка 2023). Праверана 4 мая 2023.
- ↑ Darfur 24. إندلاع إشتباكات بين الجيش السوداني والدعم السريع بمدينة نيالا (ар.). موقع دارفور٢٤ الاخباري (15 красавіка 2023). Праверана 5 мая 2023.
- ↑ а б SudanTribune. About 11 civilians killed across Sudan after SAF-RSF clashes (англ.) . Sudan Tribune (15 красавіка 2023). Праверана 5 мая 2023.(недаступная спасылка)
- ↑ а б لحظة بلحظة.. اشتباكات بين الجيش السوداني والدعم السريع (ар.). www.aljazeera.net. Праверана 15 красавіка 2023.
- ↑ Sudan fighting rages for second day despite UN-proposed ceasefire . The Guardian (16 красавіка 2023). Праверана 16 April 2023.
- ↑ Ahmed, Gouja. Nyala Airport is now in the grip of the RSF, after an attack that lasted more than an hour and a half. Eyewitnesses from the eastern neighborhoods of Majok, al-Jabal, and Figo confirm that the control of Nyala Airport was secured by the RSF. . Twitter (5 мая 2023). Праверана May 5, 2023.
- ↑ "Civilian toll rises in Sudan as military, rivals fight for control". Washington Post [амерыканская англійская]. ISSN 0190-8286. Праверана 2023-05-05.
- ↑ а б Bergman, Andrew. Deadly Sudan Army-RSF clashes spark human tragedy, widespread looting in Darfur (англ.) . Dabanga Radio TV Online (17 красавіка 2023). Праверана 8 мая 2023.
- ↑ а б Network, Ayin (2023-04-16), Stuck in the crossfire: Civilians try to survive as conflict between security forces continues - Ayin network - شبكة عاين [амерыканская англійская], Праверана 2023-05-08
- ↑ Elbagir, Yousra. [https://twitter.com/YousraElbagir/status/1648618039661715463?cxt=HHwWjoCzherXiOEtAAAA Darfur Monitors @qoga12: looting & attacks from armed militia men in Nyala, south Darfur. They are arriving from areas north of the city known to be home to Hemedti's close family like Um Al-Qurra & 7aloof. He says they are walking "step by step with the RSF."] . Twitter (19 красавіка 2023). Праверана May 8, 2023.
- ↑ Ahmed, Gouja. Citizens in Nyala, Al-Wadi East neighborhood, clutching two armed Militia's have white four-wheel- vehicle with stolen things, this evening of April 19. . Twitter (19 красавіка 2023). Праверана May 8, 2023.
- ↑ Lisa. New reports about fighting and looting in Darfur (англ.) . Dabanga Radio TV Online (21 красавіка 2023). Праверана 8 мая 2023.
- ↑ Burke, Jason; correspondent, Jason Burke Africa (2023-04-20). "Sudan: up to 20,000 flee violence as rival leaders refuse to negotiate". The Guardian [брытанская англійская]. ISSN 0261-3077. Праверана 2023-05-04.
- ↑ а б Lisa. New reports about fighting and looting in Darfur (англ.) . Dabanga Radio TV Online (21 красавіка 2023). Праверана 8 мая 2023.
- ↑ Lisa. New reports about fighting and looting in Darfur (англ.) . Dabanga Radio TV Online (21 красавіка 2023). Праверана 8 мая 2023.
- ↑ "Sudan: Darfur Update - El Geneina Clashes Continue, Truce Holds in El Fasher, Looting in Nyala". Dabanga(англ.). 2023-05-03. Праверана 2023-05-08.
- ↑ AA, Daily Sabah with. Turkish hospital in Darfur heals Sudanese amid ongoing conflict (англ.) . Daily Sabah (25 красавіка 2023). Праверана 8 мая 2023.
- ↑ "Sudan: West Darfur Clashes Leave 25 Dead, Prisoners Freed in Nyala, El Fasher and ED Daein". Dabanga(англ.). 2023-04-27. Праверана 2023-05-08.
- ↑ а б "Sudan: Darfur Update - El Geneina Clashes Continue, Truce Holds in El Fasher, Looting in Nyala". Dabanga(англ.). 2023-05-03. Праверана 2023-05-08.
- ↑ Half the hospitals in Sudan’s capital are ‘out of action’ as casualties rise (англ.) . Egypt Independent (19 красавіка 2023). Праверана 4 мая 2023.
- ↑ SudanTribune. Renewed clashes erupt between army and paramilitary forces in South Darfur (англ.)(недаступная спасылка). Sudan Tribune (6 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2023. Праверана 29 мая 2023.
- ↑ Sudan fighting in its 23rd day: A list of key events (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 29 мая 2023.
- ↑ SudanTribune. Clashes reignite between Sudanese army, RSF in South Darfur (англ.) . Sudan Tribune (19 мая 2023). Праверана 29 мая 2023.(недаступная спасылка)
- ↑ Bergman, Andrew. Kutum declared humanitarian disaster area, violence escalates in South Darfur (англ.) . Dabanga Radio TV Online (14 чэрвеня 2023). Праверана 22 жніўня 2023.
- ↑ а б Sudan war kills 12 more in Darfur fighting: doctor - Al-Monitor: Independent, trusted coverage of the Middle East (англ.). www.al-monitor.com (25 чэрвеня 2023). Праверана 22 жніўня 2023.
- ↑ а б Lisa. Sudan war: shelling in Omdurman kills 20, two dead in Nyala (англ.) . Dabanga Radio TV Online (9 жніўня 2023). Праверана 22 жніўня 2023.
- ↑ Fighting continues to tear through Sudan's Nyala | Al Bawaba (англ.). www.albawaba.com. Праверана 22 жніўня 2023.
- ↑ Camille. Dozens possibly dead in South Darfur clashes (англ.) . Dabanga Radio TV Online (14 жніўня 2023). Праверана 22 жніўня 2023.
- ↑ Bergman, Andrew. Civilians cower as shelling pounds South Darfur capital (англ.) . Dabanga Radio TV Online (18 жніўня 2023). Праверана 22 жніўня 2023.
- ↑ Sudanese army commander killed in Nyala, Sudan | Al Bawaba (англ.). www.albawaba.com. Праверана 22 жніўня 2023.
- ↑ Lisa. Violent clashes persist in Sudan capital and South Darfur’s Nyala (англ.) . Dabanga Radio TV Online (22 верасня 2023). Праверана 29 верасня 2023.
- ↑ Sarah. Picking up the pieces as Darfur and Khartoum bombardments decrease (англ.) . Dabanga Radio TV Online (24 кастрычніка 2023). Праверана 27 кастрычніка 2023.
- ↑ Fall of the 16th Division headquarters in Nyala . Sudan War Monitor (26 кастрычніка 2023).
- ↑ Latest News Of Clashes In Sudan, 16 April 2023 - Islamic World News (англ.) (17 красавіка 2023). Праверана 4 мая 2023.
- ↑ Sudan: Civilians among 56 killed during heavy fighting between army and paramilitary forces (англ.). Sky News. Праверана 4 мая 2023.
- ↑ Picheta, Jessie Yeung,Teele Rebane,Rob. Ceasefire crumbles amid chaos in Sudan as death toll reaches 270 (англ.). CNN (18 красавіка 2023). Праверана 4 мая 2023.
- ↑ Ahmed, Gouja. NYAL:17Apr, still now the clashes are going around the city center and north areas from the city, numbers of government institutions, hospital and medical centers been looted by armed Militia. . Twitter (16 красавіка 2023). Праверана May 5, 2023.
- ↑ Picheta, Jessie Yeung,Teele Rebane,Rob. Ceasefire crumbles amid chaos in Sudan as death toll reaches 270 (англ.). CNN (18 красавіка 2023). Праверана 5 мая 2023.
- ↑ Picheta, Jessie Yeung,Teele Rebane,Rob. Ceasefire crumbles amid chaos in Sudan as death toll reaches 270 (англ.). CNN (18 красавіка 2023). Праверана 4 мая 2023.
- ↑ 'I am hearing anti-aircraft fire,' says a doctor in Sudan as he depicts medical crisis (англ.). Georgia Public Broadcasting. Праверана 4 мая 2023.
- ↑ Sudan: Explosive Weapons Harming Civilians (англ.). Human Rights Watch (4 мая 2023). Праверана 4 мая 2023.
- ↑ [1]
- ↑ Salih, Zeinab Mohammed; Burke, Jason; Crerar, Pippa; Borger, Julian (2023-04-17). "Sudan violence escalates as rival factions reject ceasefire calls". The Guardian [брытанская англійская]. ISSN 0261-3077. Праверана 2023-05-04.
- ↑ Lisa. Sudan war enters its 100th day, medicines almost depleted in conflict areas (англ.) . Dabanga Radio TV Online (26 ліпеня 2023). Праверана 22 жніўня 2023.
- ↑ Camille. Dozens possibly dead in South Darfur clashes (англ.) . Dabanga Radio TV Online (14 жніўня 2023). Праверана 22 жніўня 2023.
- ↑ Sudan: SAF and RSF clashes in Nyala, South Darfur - Flash Update No. 01 (21 August 2023) [EN/AR - Sudan | ReliefWeb] (англ.). reliefweb.int (21 жніўня 2023). Праверана 22 жніўня 2023.
- ↑ 39 women and children dead in Sudan – Doctors (англ.) . africanews (29 жніўня 2023). Праверана 29 жніўня 2023.
- ↑ Sudanese army resumes bombing RSF sites in Nyala of South Darfur (англ.) . Sudan Tribune (13 верасня 2023). Праверана 14 верасня 2023.(недаступная спасылка)
- ↑ RSF kill three combattants of peace groups in South Darfur’s capital (англ.) . Sudan Tribune (24 кастрычніка 2023). Праверана 30 October 2023.