Moodle
Moodle | |
Распрацоўка | Martin Dougiamas |
---|---|
Апошняя вэрсія | [+/−] |
АС | Кросплятформавае праграмнае забеспячэньне |
Тып | Сыстэма кіраваньня зьместам |
Ліцэнзія | GNU GPL |
Афіцыйная старонка | http://moodle.org |
Moodle — сыстэма кіраваньня курсамі (сыстэма кіраваньня зьмесьцівам), таксама вядомая як сыстэма кіраваньня зьместам альбо віртуальнае навучальнае асяродзьдзе. Уяўляе сабою свабодны (які распаўсюджваецца па ліцэнзіі GNU GPL) вэб-дастасунак, што прадстаўляе магчымасьць ствараць сайты для онлайн-навучаньня.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сыстэма рэалізуе філязофію «пэдагогікі сацыяльнага канструкцыянізму» й арыентавана першым чынам на арганізацыю ўзаемадзеяньня паміж выкладчыкам і вучнямі, хоць падыходзіць і для арганізацыі традыцыйных дыстанцыйных курсаў, а таксама падтрымкі вочнага навучаньня.
Moodle перакладзена на дзясяткі моваў, у тым ліку й беларускую й выкарыстоўваецца амаль у 50 тысячах арганізацыяў з больш за 200 краінаў сьвету. Толькі ў РФ зарэгістравана больш 600 установак. Колькасьць крыстальнікаў Moodle у некаторых устаноўках дасягае 500 тысячаў чалавек.
Лідарам і ідэолягам сыстэмы зьяўляецца Martin Dougiamas з Аўстраліі. Праект зьяўляецца адкрытым і ў ім удзельнічае й мноства іншых распрацоўнікаў.
Фінансаваньне праекту ажыцьцяўляецца галоўным чынам за кошт сеткі афіцыйных партнэраў.
Moodle напісана на PHP з выкарыстаньнем SQL-базы дадзеных (MySQL, PostgreSQL, Microsoft SQL Server і інш. БД — выкарыстоўваецца ADOdb XML). Moodle можа працаваць з аб’ектамі SCO і адказвае стандарту SCORM.
Дзякуючы разьвітой модульнай архітэктуры, магчымасьці Moodle могуць лёгка пашырацца іншымі распрацоўнікамі. Апроч моўнае падтрымкі й шаблёнаў афармленьня, Moodle дазваляе падлучаць таксама наступныя тыпы модуляў:
- Элемэнты курсу
- Справаздачы адміністратару
- Тыпы заданьняў
- Убудовы аўтэнтыфікацыі
- Блёкі
- Фарматы курсаў
- Справаздачы па курсах
- Палі базы дадзеных (для элемэнту курсу «База дадзеных»)
- Убудовы падпіскі на курсы
- Фільтры
- Справаздачы па адзнаках
- Фарматы экспарту адзнакаў
- Фарматы імпарту адзнакаў
- Партфоліё
- Тыпы пытаньняў у тэстах
- Фарматы імпарту/экспарту тэстаў
- Справаздачы па тэстах
- Сховішчы файлаў
- Тыпы рэсурсаў
- Убудовы пошуку
Падобныя плятформы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ATutor
- Blackboard
- CCNet
- Chamilo
- Claroline
- Desire2Learn
- eFront
- ILIAS
- metacoon
- OLAT
- Sakai Project [1]
- WebCT
- SharePointLMS
- JoomlaLMS
- Pass-port
- Yacapaca
- CampusCE
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Sakai CLE, OAE (анг.)