Heineken
Heineken (па-нідэрляндзку: Heineken Brouwerijen, па-беларуску вымаўляецца Гэйнэкэн ці Гайнэкэн — нідэрляндзкая піваварная кампанія, найбуйнейшая ў краіне. Штаб-кватэра — у Амстэрдаме. Піва Heineken зьяўляецца генэральным спонсарам Лігі чэмпіёнаў УЭФА.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гісторыя кампаніі бярэ пачатак 15 лютага 1864 году, калі яе заснавальнік Гэрард Адрыян Гайнэкэн купіў амстэрдамскі бровар Haystack[7].
Уласьнікі й кіраўніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асноўны акцыянэр кампаніі — Heineken Holding N.V. (50,005 %), у якой сям’і Гайнэкэн праз кампанію L’Arche Holding S. A. прыналежыць 50,005 %. Рынкавая капіталізацыя на 7 жніўня 2006 году — каля €17,7 млрд.
Прэзыдэнт кампаніі — Жан-Франсуа ван Баксмэер.
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па стане на 2006 год кампаніі належала 130 бровараў у больш за 65 краінах. Апроч сусьветна вядомых марак Heineken і Amstel, кампанія выпускае звыш 170 міжнародных і лякальных марак піва, сярод якіх Cruzcampo, Tiger, Żywiec, Birra Moretti, Murphy’s, Star і інш.
Агульная колькасьць пэрсаналу — звыш 64 тысячаў чалавек. З штогадовым выпускам піва ў аб’ёме 121,8 млн гэкталітраў кампанія зьяўляецца трэцяй у сьвеце піваварнай кампаніяй пасьля Anheuser-Busch InBev і SABMiller.
Чысты прыбытак кампаніі ў 2008 годзе склаў €209 млн (падзеньне на 74 % у параўнаньні з папярэднім годам), а выручка дасягнула €14,319 млрд (рост на 27 %)[5].
Heineken — самы папулярны экспартны піўны брэнд кампаніі. У Эўропе самымі прадаванымі піўнымі брэндамі зьяўляюцца Heineken і Amstel, таксама кампаніі прыналежаць такія вядомыя брэнды, як Edelweiss, Zipfer, Paulaner, Gosser і да т. п.
У чэрвені 2007 году кампанія набыла чэскую Krušovice Brewery у нямецкай Radeberger Gruppe, сума ўгоды не выдавалася[8].
У студзені 2010 году кампанія набыла найбуйнейшую піваварную кампанію Мэксыкі Femsa, угода была ажыцьцёўлена шляхам абмену акцый, у выніку абмену на 100 % акцый Femsa акцыянэры мэксыканскай кампаніі атрымалі 20% акцый Heineken. Кошт угоды ацэньваецца ў €5,3 млрд ($7,7 млрд).[9]
Heineken у Чэхіі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па выніках 2007 году кампанія Heineken займала 3 месца (14 %) па аб’ёмах вытворчасьці піва ў Чэскай Рэспубліцы з гандлёвымі маркамі Starobrno, Hostan, Krušovice, Zlatopramen, Breznak, Louny, Dacicky, Lorec, Jarosov і Pivrnec. Сумарная вытворчасьць дасягнула 3 млн гэкталітраў у год. На экспарт было адпраўлена больш траціны вырабленага.
Heineken у Беларусі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У канцы 2007 году кампанія выйшла на беларускі рынак, набыўшы кантрольны пакет акцый бабруйскай піваварнай кампаніі «Сябар», якая заняла ў 2007 годзе другое месца ў краіне па аб’ёме вытворчасьці піва. На працягу 2008 году кампанія правяла рэканструкцыю заводу[10]. У 2010 годзе "Піваварная кампанія «Сябар»" была пераназвана ў «Бровар Гайнэкэн».
Набыцьцё ў траўні 2008 году кантрольнага пакету акцый ААТ «Рэчыцапіва» дазволіла Heineken давесьці сваю дзель рынка да 24 %.
У 2011 годзе кампанія «Бровар Гайнэкэн» выйшла на першае месца ў Беларусі па аб’ёме рынка (22,5 %), абышоўшы па гэтым паказьніку шматгадовага лідэра піваварную кампанію «Крыніца» (22,2 %). Дзель рынка кампаніі «Рэчыцапіва» ў 2011 годзе склала ўсяго 0,5 %[11].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://live.euronext.com/en/product/equities/NL0000009165-XAMS
- ^ а б http://www.4-traders.com/HEINEKEN-6283/company/ (анг.)
- ^ http://ir.femsa.com/company-profile/corporate-structure (анг.)
- ^ Heineken N.V. // https://www.koninklijkhuis.nl/onderwerpen/onderscheidingen/predicaat-hofleverancier/overzicht-predicaat-hofleverancier — 2019.
- ^ а б Global 500 2010: The World’s Biggest Companies — Heineken Holding — HINKY.. money.cnn.com
- ^ https://www.bloomberg.com/research/stocks/private/snapshot.asp?privcapid=765022 (анг.)
- ^ Heineken International History.. heinekeninternational.com
- ^ Heineken набывае Krusovice.. top.rbc.ru
- ^ Heineken набыў мексіканцаў.. sd.net.ua
- ^ Heineken поделился планами на будущее в Беларуси.. www.belbeer.com
- ^ На піўным рынку Беларусі адбыўся пераварот.. naviny.by