Бэкерэль (адзінка вымярэньня)
Бэкерэ́ль (пазначэньне: Бк, Bq) — адзінка вымярэньня радыяактыўнасьці ў сыстэме СІ, названая ў гонар францускага навукоўцы Антуана Анры Бэкерэля. Бэкерэль вызначаецца як актыўнасьць такой колькасьці рэчыва, у якой у сярэднім за адну сэкунду адбываецца адзін радыяактыўны распад. Празь іншыя адзінкі вымярэньня СІ бэкерэль выражаецца наступным чынам:
- Бк = с−1
Ва ўсіх выпадках, калі гаворка ідзе пра вымярэньне радыяактыўнасьці, замест с−1 пажадана ўжываць бэкерэль. Гэтае правіла прынята для таго, каб прадухіліць няправільную інтэрпрэтацыю і прыцягнуць увагу да магчымай небясьпекі вымеранай велічыні для здароўя людзей.
Бэкерэль — вельмі маленькая адзінка вымярэньня, на практыцы, як правіла, выкарыстоўваюцца кратныя адзінкі, утворанныя з дапамогай дзесятковых прыставак. Аднак у дасьледаваньнях вельмі рэдкіх радыяактыўных працэсаў выкарыстоўваюцца і дзельныя адзінкі (мілі- і мікрабэкерэлі).
Раней для вымярэньня радыяактыўнасьці выкарыстоўвалася пазасыстэмная адзінка вымярэньня кюры:
- 1 Кі = 3,7·1010 Бк (дакладна).
Кратныя і дзельныя адзінкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзесятковыя кратныя і дзельныя адзінкі ўтвораюць з дапамогай стандартных прыставак СІ.
Кратныя | Дзельныя | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
велічыня | назва | пазначэньне | велічыня | назва | пазначэньне | ||
101 Бк | дэкабэкерэль | даБк | daBq | 10-1 Бк | дэцыбэкерэль | дБк | dBq |
102 Бк | гэктабэкерэль | гБк | hBq | 10-2 Бк | сантыбэкерэль | сБк | cBq |
103 Бк | кілябэкерэль | кБк | kBq | 10-3 Бк | мілібэкерэль | мБк | mBq |
106 Бк | мэгабэкерэль | МБк | MBq | 10-6 Бк | мікрабэкерэль | мкБк | µBq |
109 Бк | гігабэкерэль | ГБк | GBq | 10-9 Бк | нанабэкерэль | нБк | nBq |
1012 Бк | тэрабэкерэль | ТБк | TBq | 10-12 Бк | пікабэкерэль | пБк | pBq |
1015 Бк | пэтабэкерэль | ПБк | PBq | 10-15 Бк | фэмтабэкерэль | фБк | fBq |
1018 Бк | экзабэкерэль | ЭБк | EBq | 10-18 Бк | аттабэкерэль | аБк | aBq |
1021 Бк | зэтабэкерэль | ЗБк | ZBq | 10-21 Бк | зэптабэкерэль | зБк | zBq |
1024 Бк | ётабэкерэль | ІБк | YBq | 10-24 Бк | ёктабэкерэль | іБк | yBq |