Вікісховішча:Першыя крокі/Сартоўка

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of a page Commons:First steps/Sorting and the translation is 100% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:First steps/Sorting and have to be approved by a translation administrator.

Shortcut: COM:FS/S

Прагулка першых крокаў
Парады і падказкі
Трэція бакі

Далей ідзе кароткі падручнік пра тое, як сартаваць і катэгарызаваць выявы.

Катэгорыі і галерэі

Іншым людзям патрэбна знайсьці ваш файл, каб скарыстаць яго для ілюстраваньня артыкулаў у іншых праектах «Вікімэдыі», таму важна дадаць вашыя мэдыяфайлы ў канкрэтныя катэгорыі. Кожная выява мае быць у прынамсі адной відападзельнай катэгорыі. Інакш вашыя каштоўныя мэдыяфайлы не скарыстаюць настолькі, наколькі маглі б.

Калі жадаеце, можаце таксама дадаць іх у канкрэтныя галерэйныя артыкулы ў Вікісховішчы. Прыкладам старонкі галерэі можа быць галерэя выяваў плянэты Марс.

Можаце сказаць, ці старонка — артыкул або катэгорыя, глянуўшы на яе назву. Старонкі без прыстаўкі — артыкулы, старонкі з прыстаўкай «Катэгорыя:» — катэгорыі, а старонкі з прыстаўкай «Файл:» — старонкі файлаў (выяваў, гуку або відэа). Гэтае паняцьце (выкананае гэтымі прыстаўкамі) называюць «прасторамі назваў». Такім чынам можаце лёгка вызначыць разнастайныя віды зьместу паводле прыстаўкі яго прасторы назваў.

Даданьне выяваў у катэгорыі

Даданьне выявы ў катэгорыю робяць падобна даданьню артыкула Вікіпэдыі ў катэгорыю. Проста зьмясьціце штосьці падобнае да наступнага прыкладу зыходніка на самой старонцы выявы:

[[Category:Love]] (Катэгорыя:Каханьне)

Будзьце як мага больш канкрэтнымі. Не дадавайце выяву ў перанасычаную каранёвую катэгорыю. Магчымасьць дрэва катэгорыяў значна дапаможа вам знайсьці правільную катэгорыю для вашай выявы: проста перайдзіце ў такую агульную катэгорыю, як «Краіны» (Category:Countries), а затым трымайцеся падкатэгорыяў, каб знайсьці найбольш канкрэтную зь іх, якая апісвае вашую выяву.

Даданьне выяваў у галерэі

Каб дадаць выяву ў галерэю, спачатку запампуйце выяву, затым перайдзіце на старонку катэгорыі, у якой тая галерэя, і пстрыкніце на «рэдагаваць». У полі рэдагаваньня знойдзеце выявы галерэі, пералічаныя між адкрывальным і закрывальным тэгамі галерэі:

<gallery>
Image:Mars Valles Marineris.jpeg|Даліны Марака на Марсе
Image:Mars Hubble.jpg|Марс з касьмічнага тэлескопа «Габл» у праўдзівых адценьнях
</gallery>

Што на захаванай старонцы выглядае як:

Дадайце вікіспасылку бяз дужак на файл для вашай выявы між адкрывальным і закрывальным тэгамі галерэі, каб тая была ў аднолькавым выглядзе, як і іншыя файлы выявы:

Image:Назва вашага здымка.jpg|Сьціслае апісаньне

Захавайце старонку і вашая выява ўзьнікне як мініяцюра ў галерэі. Для файлаў гуку і відэа гэта працуе аднолькавым чынам, толькі што мэдыяфайлы адлюструюць значкам замены або (калі явасцэнары запусьцілі ў наладах вашага аглядніка) прайгравальнікам, як у гэтым прыкладзе:

Катэгорыі стварэньня

У дадатак да прадметных катэгорыяў карысна дадаць катэгорыі, якія адзначаюць апраграмаваньне або абсталяваньне, скарыстанае ў стварэньні файла, такія як:

Дадатковае чытво

Старонкі Вікісховішча:

Падручнік МэдыяВікі: