Перайсці да зместу

Cepaea hortensis

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Cepaea hortensis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cepaea hortensis (O. F. Müller, 1774)

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  77909
NCBI  97200

Cадовы слімак[крыніца?] або садовая цэпея[крыніца?] (Cepaea hortensis) — від малюскаў сямейства геліцыды (Helicidae).

Біялагічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Вусце ракавіны светлае, тым часам як у Cepaea nemoralis цёмнае. На палавым органе чатыры ці больш залозы. Ракавіна жаўтлявага колеру з карычневымі або чорнымі палосамі, дыяметрам да 25 мм.

Для віду характэрны палімарфізм. На ракавіне ёсць ад адной да пяці цёмна-карычневых розных па шырыні спіральных палос. Некаторыя асобіны адной папуляцыі зусім не маюць палос.

Від шырока распаўсюджаны ў многіх частках Заходняй і Цэнтральнай Еўропы. Слімакі актыўныя з сакавіка па кастрычнік, сілкуюцца ў асноўным багавіннем, таму іх не сустрэнеш як шкоднікаў у садах.

Часта ракавіны слімакоў можна ўбачыць у так званых «кузніцах» драздоў-спевуноў (Turdus philomelos).

Від можа быць прамежкавым гаспадаром для паразітычнага круглага чарвяка Aelurostrongylus falciformis[1].

Зноскі

  1. Roy C. Anderson: Nematode Parasites of Vertebrates: Their Development and Transmission. CABI, 2000, ISBN 9780851997865, S. 164.
  • Roy C. Anderson: Nematode Parasites of Vertebrates: Their Development and Transmission. CABI, 2000, ISBN 9780851997865, p. 164.