Перайсці да зместу

Ваўчанка (прыток Бярэзіны)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ваўчанка
Ваўчанка ля Раксалянкі
Ваўчанка ля Раксалянкі
Характарыстыка
Даўжыня 28 км
Басейн 374 км²
Расход вады 0,7 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 1,8 км на паўднёвы захад ад пасёлка Татарка
 • Каардынаты 53°14′35,90″ пн. ш. 28°47′09″ у. д.HGЯO
Вусце Бярэзіна
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Вербкі
 • Каардынаты 53°15′41,30″ пн. ш. 29°05′38,10″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,9 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Бярэзіна → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Магілёўская вобласць
Раёны Асіповіцкі раён, Бабруйскі раён
physical
Ваўчанка (прыток Бярэзіны)
Ваўчанка (прыток Бярэзіны)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Ваўчанка  — рака ў Асіповіцкім і Бабруйскім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).

Шлюз на Ваўчанцы недалёка ад Баяр
Мост праз Ваўчанку побач з Раксалянкай па трасе Бабруйск-Ялізава

Даўжыня ракі 37,5 км. Плошча вадазбору 374 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 1,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 м/км.

Асноўныя прытокі: канава Ваўчанка (праваруч), Ясенка (леваруч).

Пачынаецца за 1,8 км на паўднёвы захад ад пасёлка Татарка Асіповіцкага раёна, упадае ў Бярэзіну каля вёскі Вербкі Бабруйскага раёна. Цячэ па Цэнтральнабярэзінскай ��аўніне. Даліна трапецападобная, шырынёй 200—500 м. Абалона двухбаковая, шырынёй 200—400 м. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае, шырынёй 5—10 м. Берагі стромкія, вышынёй 1,5—3 м. Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных каналаў.

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 425. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 23, 24, 33. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
  • Ліст карты N-35-107. Выданне 1982 года. (руск.)
  • Ліст карты N-35-106. Выданне 1984 года. (руск.)