Перайсці да зместу

Тузла (горад)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія для друку болей не падтрымліваецца і можа мець памылкі апрацоўкі. Калі ласка, абнавіце закладкі браўзеру і выкарыстоўвайце ўбудаваную функцыю друку браўзеру.
Горад
Тузла
басн.: і харв.: Tuzla, сербск.: Тузла
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Супольнасць БіГ
Кантон
Абшчына
Каардынаты
Мэр
Першая згадка
950 год
Ранейшыя назвы
Салі
Плошча
302.35 (горад) км²
Вышыня цэнтра
245 м і 225 м
Тып клімату
Насельніцтва
83 770 (горад) чалавек (1991)
Шчыльнасць
54 чал./км²
Агламерацыя
131 318 чалавек
Нацыянальны склад
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+387) 35
Паштовы індэкс
75 000
Афіцыйны сайт
tuzla.ba (басн.)
Тузла на карце Босніі і Герцагавіны
Тузла (горад) (Боснія і Герцагавіна)
Тузла (горад)

Ту́зла (басн.: і харв.: Tuzla, сербск.: Тузла) — горад, цэнтр Тузланскага кантона ў Босніі і Герцагавіне. Паводле даных перапісу 1991 года, горад насяляе 83 770 жыхароў, а абшчыну ў цэлым — 131 318. У 2006 годзе, пасля прытоку бежанцаў, паводле ацэнак, у абшчыне пражывае 174 558[1] жыхароў. Тузла — трэці па велічыні горад у краіне пасля Сараева і Баня-Лукі. Першая згадка горада адносіцца да 950 года пад назвай Солі. Сучасная назва азначае тое ж самае, але запазычана з турэцкай мовы. У 1510 годзе горад быў турэцкім гарнізонам, у XIX стагоддзі перайшоў пад уладу Аўстра-Венгрыі, а ў 1918 годзе — уключаны ў склад Каралеўства сербаў харватаў і славенцаў[2].

Геаграфія

Тузланская электрастанцыя

Тузла размешчана ў паўночна-ўсходняй частцы Босніі. Плошча абшчыны складае 302 км². Вышыня над узроўнем мора — 231 метр. На паўночным захадзе акружана горным ланцугом Маевіца, (сербахарв.: Majevica, Мајевица), на паўднёвым захадзе — горамі Озран, Коньюх і Яварнік. Стаіць на рацэ Яла (сербахарв.: Jala, Јала). Клімат умерана-кантынентальны. Вакол Тузлы знаходзяцца багатыя паклады вуглю. Па ўсім горадзе працуюць 6 вуглездабыўных шахт. Большая частка вуглю, які здабываецца ў вобласці, адпраўляецца на Тузланскую электрастанцыю (сербахарв.: Termoelektrane Tuzla), найбуйнейшую ў Босніі і Герцагавіне.

Мяжуе з абшчынамі Срэбранік і Лопарэ — на поўначы і паўночным усходзе, Калесіяй — на паўднёвым усходзе, Жывініцай — на поўдні і з абшчынай Лукавац — на захадзе.

Гісторыя

Дом перыяду неаліту, Тузла

Тузла — адно з найстарэйшых паселішчаў у Еўропе. Першыя сляды чалавечай дзейна��ці на тэрыторыі сучаснай Тузлы ўзыходзяць да перыяду неаліту. Археолагі выявілі мноства рэштак, якія сведчаць пра багатую матэрыяльную культуру старажытных жыхароў гэтай вобласці. Была знойдзена вялікая колькасць гліняных пасудзін з рознымі арнаментамі, а таксама керамічныя вырабы, каменныя нажы, сякеры, скрабкі і іншыя рэчы, якія выкарыстоўваў чалавек у той час. Гэтыя знаходкі пацвердзілі, што раён горада Тузла быў заселены пачынаючы з эпохі неаліту.

У 1640 годзе горад увайшоў у склад Асманскай імперыі, стаўшы адным з галоўных цэнтраў здабывання солі. Першы захаваны дагэтуль дакумент, які пацвярджае працу саляных шахт датуецца 1548 годам. Эканамічнае развіццё горада пачалося ў XVII стагоддзі, калі ён стаў важным цэнтрам рамёстваў і адміністрацыйным цэнтрам санджака Зворнік. Сярод мноства будынкаў, пабудаваных у часы асманскага панавання, самым каштоўным лічыцца мячэць Туралібег, пабудаваная ў XVI стагоддзі.

Цэнтр Тузлы

21—28 снежня 1920 года ў сяле Хусіна непадалёк ад горада адбылося шахцёрскае паўстанне — адно з найважнейшых выступленняў пралетарыята Босніі і Герцагавіны.

2 кастрычніка 1943 года партызанскія ўзброеныя фарміраванні Народна-вызваленчай арміі Югаславіі вызвалілі Тузлу ад улады ўсташаў і нямецкай акупацыі ў цэлым.

Тузла — адзіны горад у Босніі і Герцагавіне, у якім на выбарах у 1991 годзе не перамаглі нацыяналістычныя партыі. Хоць у цэлым на тых выбарах у Босніі і Герцагавіны атрымаў перамогу нацыяналістычны блок, атрымаўшы 68 % галасоў. У перыяд баснійскай вайны 19921995 гадоў Тузла была найбольш абароненым горадам у Рэспубліцы Боснія і Герцагавіны, нягледзячы на спробы сербаў узяць горад пад свой кантроль.

17 ліпеня 1998 года УВКБ ААН Тузла абвешчана адкрытым горадам.

У пачатку лютага 2014 г. у горадзе пачаліся мітынгі[3]. Прычынай абурэнняў стала закрыццё буйных фабрыкаў і фірмаў. Аднак, ужо неўзабаве мітынгі перараслі ў масавыя беспарадкі. У выніку былі арыштаваны 24 дэманстранты, а 17 паліцэйскіх былі паранены[4]. На наступны дзень беспарадкі перараслі ў сутыкненні з паліцыяй. 7 лютага дэманстранты прарваліся да будынка адміністрацыі горада і падпалілі яго. Пасля гэтага пратэстуючыя прарваліся да будынка суда горада. Аднак праз некаторы час паліцэйскія перайшлі на бок дэманстрантаў. Паводле паведамленняў СМІ ў гэты дзень страты сярод паліцэйскіх склалі да 100 чалавек[5].

Эканоміка

Тузла — адзін з найбуйнейшых, пасля Сараева і Баня-Лукі прамысловых цэнтраў Босніі і Герцагавіны. У абшчыне знаходзіцца шмат заводаў хімічнай прамысловасці, прадуктаў харчавання, напояў і цяжкай індустрыі. Даваенны эканамічны лад у раёне Тузлы характарызаваўс імклівым развіццём цяжкай прамысловасці і энергетыкі, як дамінуючых галін эканомікі.

Сёння горад Тузла з'яўляецца адміністрацыйным, культурным, эканамічным і адукацыйным цэнтрам Тузланскага кантона. Прыродныя рэсурсы і вялікія паклады мінеральнай і энергетычнай сыравіны былі і ёсць вырашальным фактарам эканамічнага развіцця ў гэтай вобласці.

Насельніцтва

Дэмаграфічная карта Тузлы      Сербы      Баснійцы      Харваты      Югаславы      Астатнія
Насельніцтва абшчыны
Год перапісу 1991 1981 1971
Баснійцы 62 669 (47,61 %) 52 400 (43,05 %) 53 271 (49,65 %)
Харваты 20 398 (15,49 %) 24 811 (20,38 %) 27 735 (25,84 %)
Сербы 20 271 (15,40 %) 20 261 (16,64 %) 21 089 (19,65 %)
Югаславы 21 995 (16,71 %) 19 059 (15,65 %) 2540 (2,36 %)
Астатнія 6285 (4,77 %) 5186 (4,26 %) 2658 (2,47 %)
Усяго 131 618 121 717 107 293

У 2009 годзе, паводле ацэнак, абшчыну насяляла 131 640 чалавек[6]. Заўвага: У перапісах 1971 і 1981 гадоў у склад абшчыны таксама ўваходзілі населеныя пункты: Црно-Блата, Долаві, Крыжані, Марына-Глава, Сланавічы і Соліна. Гэтыя вёскі пад час перапісу 1991 гады былі ўключаны ў склад іншых абшчын.

Клімат

Сярэднегадавая тэмпература за апошнія паўстагоддзі складае 10 °C. Самым халодным месяцам з'яўляецца студзень з сярэдняй тэмпературай 0,6 °C, а самым цёплым — ліпень, сярэдняя тэмпература якога 19,4 °C. Самая высокая тэмпература ў 38,4 °C была зафіксавана ў жніўні 1971 года, а самая нізкая — −25,8 °C у студзені 1963 года. Колькасць дажджлівых дзён у годзе складае 135, з ліўнем — 19, з маланкай — 37, з смугой — 68, са снегам і інеем — 62. Максімальная вышыня снежнага покрыва — 97 сантыметраў, была вымерана ў лютым 1984 года.

Клімат Тузлы
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Сярэдні максімум, °C 3,6 6,8 11,7 16,7 21,4 24,2 26,3 26,4 22,9 17,6 11 5 16,1
Сярэдні мінімум, °C −4,5 −2,3 0,6 4,7 8,8 12 13,2 12,9 10 5,9 1,6 −2,5 5
Норма ападкаў, мм 59 55 61 76 92 111 94 84 64 56 71 72 895
Крыніца: Tuzla

Гарады-пабрацімы

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Галерэя

Зноскі

  1. TUZLARIJE
  2. Enciclopǣdia Britannica
  3. Dvadesetak povredjenih na protestu radnika u Tuzli, provaljeno u zgradu Vlade(недаступная спасылка). Blic (5 лютага 2014). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2014. Праверана 6 February 2014.
  4. Tuzla: U revolucionarnom prosvjedu 20-ak ozlijeđenih. TPortal (5 лютага 2014). Праверана 6 February 2014.
  5. Anti-government protests turn violent in Bosnia. France24 (7 лютага 2014). Праверана 7 February 2014.
  6. Federalni zavod za statistiku Архівавана 1 красавіка 2014.
  7. https://www.linz.at/politik/75388.php
  8. http://niksic.me/latn/medjunarodna-saradnja
  9. https://pecs.hu/testvervarosok-partnervarosok/
  10. https://grad.tuzla.ba/medunarodna-saradnja/

Спасылкі