1952
год
Тысячагоддзе: | 2 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
1952 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
Падзеі
правіць- 18 лютага: Грэцыя і Турцыя ўступілі ў НАТА.
- 29 лютага: ФРГ пашырыла свой сувэренітэт на востраў Гельгаланд.
- 27 красавіка: У паветра падняўся першы савецкі серыйны бамбардзіроўшчык дальняга дзеяння са стралавідным крылом Ту-16.
- 3 мая: Амерыканскія лётчыкі Джозеф Флечэр і Вільям Бенедыкт зрабілі пасадку на геаграфічным паўночным полюсе.
- 19 ліпеня: Адкрыліся Летнія Алімпійскія гульні 1952 ў Хельсінкі, у іх упершыню прынялі ўдзел савецкія спартсмены.
- 22 ліпеня: Канстытуцыя ПНР замацавала сацыялістычную скіраванасць грамадскага развіцця краіны і асновы сацыялістычнага дзяржаўнага ладу.
- 23 ліпеня: Пачалася Ліпеньская рэвалюцыя ў Егіпце.
- 26 кастрычніка: На Зялёнай лініі Стакгольмскага метрапалітэна адкрыты 17 станцый.
- 29 кастрычніка: У Пінску знішчана сінагога, на той час найстарэйшая з захаваных на тэрыторыі колішняй Рэчы Паспалітай.
- 16 лістапада: Джон Клелан Холмс у артыкуле ў The New York Times назваў «разбітым пакаленнем» шэраг амерыканскіх пісьменнікаў-сучаснікаў.
Нарадзіліся
правіць- 1 студзеня:Юрый Захаранка, беларускі палітык
- 11 лютага: Мікалай Лук'янаў, беларускі жывапісец
- 11 лютага: Людміла Паўлікава (Хейдарава), беларуская паэтэса
- 21 лютага: Мікалай Паграноўскі, беларускі мастацтвазнавец
- 29 сакавіка: Тэафіла Стывенсан, трохразовы алімпійскі чэмпіён па боксе
- 31 мая: Тамара Чабан, беларускі літаратуразнавец
- 27 чэрвеня: Багуслаў Лінда, польскі акцёр
- 28 ліпеня: Маха Вачыралангкорн, кароль Тайланда
- 16 верасня: Мікі Рурк, амерыканскі кінаакцёр
- 24 верасня: Таццяна Уладзіміраўна Ліхачова, беларуская актрыса
- 27 кастрычніка: Фрэнсіс Фукуяма, амерыканскі філосаф і палітычны эканаміст
- 9 лістапада: Джэк Шостак, амерыканскі вучоны-цытагенетык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (2009)
Памерлі
правіць- 6 лютага: Георг VI, кароль Вялікабрытаніі, Канады, Аўстраліі і Паўднёвай Афрыкі (нар. 4.12.1895)
- 4 сакавіка: Чарлз Скот Шэрынгтан, брытанскі фізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 1932 (нар. 27.11.1857)
- 6 мая: Марыя Мантэсоры, італьянскі педагог (нар. 31.8.1870)
- 30 чэрвеня: Маўна Пекала, фінскі дзяржаўны і палітычны дзеяч (нар. 27.1.1890)
- 4 ліпеня: Язэп Варонка, беларускі палітычны дзеяч (нар. 17.4.1891)
- 2 кастрычніка: Уладзімір Агіевіч, беларускі літаратурны крытык (нар.26.9.1910)
- 23 снежня: Васіль Ерашэнка пісьменнік-сімваліст, паэт, музыкант, педагог